213051 г.Белыничи пер.Красноармейский 10а
8-02232-73000
bukp@jkh-belynichi.by
Найбольшы аб’ём работ, які даводзіцца выконваць БУКП “Жылкамгас”, адносіцца да эксплуатацыі жыллёвага фонду. Асаблівую актуальнасць гэты накірунак набыў з прыняццем новага заканадаўства. Жыллёвы Кодэкс Рэспублікі Беларусь, прыняты летась, уступіў у сілу з 2 сакавіка 2013 года. Ён складаецца з шасці частак, 32 раздзелаў і 225 артыкулаў. У дакуменце па-новаму ўрэгуляваныя найбольш складаныя пытанні ў сферы жыллёвых адносінаў, у тым ліку: даступнасці жылля; уліку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў; узнікнення, ажыццяўлення і спынення права ўласнасці; валодання і карыстання жылымі памяшканнямі, іх перабудоўвання, перапланіроўкі і эксплуатацыі; якаснага аказання жыллёва-камунальных паслуг; прыватызацыі дзяржаўнага жыллёвага фонду; высялення з жылых памяшканняў; стварэння і дзейнасці арганізацый забудоўшчыкаў; сумеснага домаўладання.
У кодэксе замацаваныя палажэнні, згодна з якімі грамадзянам, якіх высяляюць з жылых памяшканняў, павінны быць выдзелены іншыя жылыя памяшканні. Разам з тым прадугледжаны і выпадкі высялення без давання жылых памяшканняў. Так, уласнікам даецца права выселіць без давання іншых жылых памяшканняў былых членаў сям’і, якія не маюць долі ў праве ўласнасці, калі іншае не прадугледжана шлюбным дагаворам ці пісьмовым пагадненнем.
Кодэкс таксама ўтрымлівае палажэнне, якое дазваляе вырашаць пытанне пагашэння запазычанасці па аплаце за жыллёва-камунальныя паслугі. Так, калі наймальнікі жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду без паважлівых прычын дапусцілі шасцімесячную запазычанасць па аплаце ЖКП, яны могуць быць выселены ў судовым парадку з даваннем ім жылога памяшкання меншай плошчы і ніжэйшай якасці.
Апрача таго, кодэкс удакладняе структуру платы за жыллёва-камунальныя паслугі, што прадугледжвае выдзяленне з платы за тэхнічнае абслугоўванне ў асобны плацёж платы за наяўны рамонт, якая будзе ўносіцца для кампенсацыі фактычных затрат па прадухіленні інтэнсіўнага зносу, аднаўленні спраўнасці і ліквідацыі пашкоджанняў канструктыўных элементаў, інжынерных сістэм дома. Пры гэтым арганізацыям, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду і (або) аказваюць жыллёва-камунальныя паслугі, ставіцца ў абавязак указанне ў плацёжных дакументах тарыфаў, аб’ёмаў і пераліку аказання жыллёва-камунальных паслуг па шматкватэрным доме. Як жа мяняецца практыка абслугоўвання жылля ў святле новага дакумента? На пастаўленае і іншыя пытанні журналісту Васілю ДЗЕРАВЯШКУ адказвае дырэктар БУКП “Жылкамгас” Віктар ІВУЛЁЎ.
Змена падыходаў: фарміраванне светапогляду гаспадара
— Скажыце, калі ласка, Віктар Міхайлавіч, якія канкрэтна навацыі з’явіліся ў дзейнасці прадпрыемства па абслугоўванні жыллёвага фонду раёна?
— Хачу адзначыць, што ўзнятая тэма з’яўляецца наколькі актуальнай, настолькі і перспектыўнай. Заўважце, што і змест новага Жыллёвага кодэксу скіраваны на выхаванне ва ўладальнікаў кватэр пачуцця ўласніка-гаспадара. БУКП “Жылкамгас”, у сваю чаргу, шматкватэрныя дамы па дызайну і стылю даводзіць да еўрапейскага ўзроўню якасці. Выкарыстоўваем для гэтага комплексны падыход пры вырашэнні праблемы рамонту таго або іншага дома. Ён уключае ў сябе паняцце “мадэрнізацыя”. А гэта сучасны дах, уцеплены і аздоблены фасад, утульныя пад’езды, зручнасць, чысціня і дызайнерскі ансамбль прыдомавай тэрыторыі. Прыкладам ужо зробленага могуць служыць дом №94 па вуліцы Янкі Купалы, №6 і №8 – па вуліцы Калініна, завяршаем мадэрнізацыю дома №41 па вуліцы Энгельса.
— І за якія сродкі праводзяцца гэтыя зусім не танныя тэхналагічныя рэстаўрацыйна-рэканструкцыйныя аперацыі?
— Сапраўды, фінансавыя затраты велізарныя. На пералічаныя вышэй дамы, напрыклад, зрасходавана каля сямі мільярдаў рублёў. Днямі прыступілі да рэканструкцыі дома №96 па вуліцы Янкі Купалы. І ўсё – за кошт уласных абаротных сродкаў. Праўда, па факту выкананых работ за апошнія сем гадоў бюджэтнае фінансаванне прадпрыемства стабілізавалася і нават шматкроць узрасло. Менавіта гэта абставіна стварае ўпэўненасць у паспяховай перспектыве далейшага ажыццяўлення праграмы рэканструкцыі. Пяцігадовым планам (тытулам) прадугледжваем такім чынам прывесці ў належны выгляд да 15 (У залежнасці ад аб’ёмаў фінансавання) шматкватэрных дамоў.
— Наколькі ахвотна, Віктар Міхайлавіч, жыхары рэканструюемых дамоў успрымаюць інавацыі Жыллёвага кодэксу?
— Ніхто ж не супраць жыць у добраўпарадкаваным і прыгожым доме з усімі ўнутранымі і вонкавымі выгодамі. Але ж мяняюцца і фінансавыя падыходы да эксплуатацыі жылля. Да прыкладу, цяпер затраты на рамонт пад’ездаў, замену аконных блокаў аднесены на кватэраўладальнікаў. І гэта яшчэ адзін аргумент на карысць таго, што жыхары павіннны не проста ўваходзіць у ролю гаспадароў дома, а быць імі па-сапраўднаму.
Зніжэнне затрат дазваляе нарошчваць абаротныя сродкі
— Прыведзеныя вамі лічбы расходаў на рэканструкцыю жылля ўражваюць. Але ж абаротныя сродкі трэба запраграмаваць, каб потым пускаць іх на добрыя справы. Якім чынам гэта дасягаецца?
— Толькі ва ўмовах строгай эканоміі і беражлівага абыходжання з рэсурсамі ствараецца вышэйназваны фонд. Мне асабіста імпануе пазіцыя не толькі інжынернай службы прадпрыемства, якую ўзначальвае Мікалай Канкевіч, але і намеснікаў дырэктара, кіраўнікоў участкаў Генадзя Харытонава, Івана Далецкага, Алесі Краўчанкі, Леаніда Кунцэвіча і іншых, якія працуюць у адной камандзе і зладжана, мэтанакіравана, творча праграмуюць зніжэнне затрат у кожным тэхналагічным звяне. Больш таго, зусім неабыякавыя да эканоміі сродкаў майстры і рабочыя самых розных прафесій. Хачу спаслацца на канкрэтныя прыклады. На першы погляд, замена цеплавых сетак – справа затратная. Безумоўна, набыццё труб папярэдняй ізаляцыі і складаныя работы па іх укладцы патрабуюць салідных фінансавых затрат. Але ж потым, у працэсе шматгадовай эксплуатацыі, сённяшнія выдаткі не толькі спаўна кампенсуюцца, але і пачынаюць прыносіць значны прыбытак. Сёлета, напрыклад, пры плане 3,4 замянілі ПІ-трубамі 4,5 кіламетра цеплавых сетак. Тым не менш, нягледзячы на перакрыццё праграмы, выкарыстоўваем цёплую восень і, нават запусціўшы эксплуатацыю кацельнай гаспадаркі ў зімовым рэжыме, працягваем праводзіць узнаўленне цепласетак, бо выбраная стратэгія эканамічна апраўданая.
— Няцяжка ўявіць, Віктар Міхайлавіч, якія велізарныя затраты нясе прадпрыемства на набыццё паліва для 24 кацельняў.
— Але і тут ёсць рэзервы для эканоміі, хоць на сённяшні дзень наш доўг пастаўшчыкам дасягае мільярда рублёў. Толькі на працягу ацяпляльнага сезона зможам поўнасцю пагасіць запазычанасць. Вядома, было б лагічней адразу выкарыстаць на набыццё паліва беспрацэнтную бюджэтную пазыку. Шчапу завозім, як і раней, з Беразіно. Але нарыхтоўваем мясцовыя віды паліва ўласнымі сіламі, закупляем таксама шчапу ў ААТ “Новая Друць” і ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас”. Але і тут заўсёды ўлічваем цэнавую кан’юнктуру. Калі шчыльны кубаметр паліва, завозімага з Беразіно, каштуе 110 тысяч рублёў, то са Шклоўскай фабрыкі газетнай паперы “Спартак” – па 18. Хоць якасць шклоўскага паліва крыху ўступае бярэзінскаму (кара дрэў), але ў сумесі пры спальванні дае ўпаўне здавальняючую цеплааддачу. Выгадна таксама набываць шчапу ў лясгасе, дзе яе сабекошт ніжэй, чым у іншых пастаўшчыкоў. 20000 шчыльных кубаметраў шчапы назапасілі на зімовы перыяд, і гэты працэс працягваецца.
—А што робіцца для эканомнага расходванння паліва?
— Стаўка зроблена на аптымізацыю кацельных. У Заполлі, напрыклад, неўзабаве запрацуе кацёл на “пілетах” – драўнінных гранулах.
— У чым жа яго перавагі?
— Галоўная перавага новага катла заключаецца ў істотным паніжэнні яго металаёмістасці. У спалучэнні з тэхналагічным фактарам выходзім на 30-працэнтнае зніжэнне сабекошту паслуг, што складае мільярд рублёў эканоміі сродкаў. Наступны аб’ект мадэрнізацыі, напрыклад, вызначаны ў аграгарадку Свяцілавічы. Там дзейнічалі аж тры кацельні, якія ацяплялі жыллёвую зону былога цагельнага завода, клуб і бібліятэку, а таксама школу. Патрабавалася для іх абслугоўвання дванаццаць аператараў. Два катлы на драўнінных “пілетах”, якія будуць дзейнічаць у аўтаномным рэжыме, разлічаны на аднаго аператара. Затое рэзка ўзрасце матывацыя абслугоўваючага персаналу. Тут жа пракладваем яшчэ 350 метраў цеплавых сетак, каб выкарыстоўваць кацельную гаспадарку больш эфектыўна.
змены ў жыроўках
— Патлумачце, Віктар Міхайлавіч, ці прадугледжваюцца ў раённым бюджэце кампенсацыі затрат, якія нясе БУКП “Жылкамгас” на бягучы рамонт жылля?
— Асобным радком у бюджэце фінансы на правядзенне бягучага рамонту жыллёвага фонду, акрамя рамонту дахаў, стыкаў сценавых панэлей, фасадаў, асобных участкаў трубаправодаў, тратуараў, не прадугледжваюцца. Плата за бягучы рамонт будзе кампенсавацца жыхарамі дамоў па факту панесеных затрат і ў парадку, які ўстаноўлены заканадаўствам.
І гэта – яшчэ адно пацвярджэнне замацавання за жыхарамі статусу поўнага гаспадара. За восем месяцаў 2013 года, напрыклад, затраты склалі 1899370 тысяч рублёў. Лічба даволі ўнушальная. Таксама, згодна загаду Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь ад 12 жніўня 2013 года, у паведамленнях аб памеры платы за жыллёва-камунальныя паслугі грамадзянам прадугледжваецца дадатковая інфармацыя аб комплексе работ, якія ажыццяўляе жылкамгас.
— І што будзе ўтрымліваць гэта інфармацыя?
— Жыльцы дома ў жыроўцы атрымаюць фактычную расшыфроўку дадатковых затрат на тэхнічнае абслугоўванне дома.
— Тады ўдакладніце, калі ласка, элементы тэхнічнага абслугоўвання дома.
— Гэта ўборка прыдомавай тэрыторыі і ўнутрыдомавых дапаможных памяшканняў, асвятленне пад’ездаў і падвалаў, тэхабслугоўванне канструкцыйных элементаў, унутрыдомавых інжынерных сетак, абслугоўванне смеццеправодаў і кантэйнерных пляцовак. Таксама сюды ўваходзяць амартызацыйныя налічэнні, падаткі і абавязковыя плацяжы, дэзінсекцыя і інш. Усе кампенсацыйныя затраты аб’яднаны ў адзіным тарыфе, які цяпер складае 500 рублёў за квадратны метр жыллёвай плошчы.
— У заключэнне, Віктар Міхайлавіч, хацелася б даведацца аб агульным эканамічным стане БУКП “Жылкамгас”.
— Пакуль што прааналізаваны вынікі работы прадпрыемства за восем месяцаў. Выручка за названы перыяд склала 42594 млн рублёў. Пры гэтым зрасходавана 42593,3 млн рублёў. Пры нулявой рэнтабельнасці прыбытак вылічаецца 0,7 млн рублёў. Як станоўчы факт, хачу адзначыць, што дадатковых платных паслуг насельніцтву і юрыдычным асобам аказана на 2019,9 млн рублёў пры гадавым плане – 2661,4.
А вось як выглядаюць каштарысныя нарматывы сабекошту жыллёва-камунальных паслуг. Водазабеспячэнне: нарматыў – 13051, фактычны сабекошт – 12846; вадаадвядзенне: адпаведна – 7216 і 7075; цеплазабеспячэнне з улікам сезоннасці: 807738 і (чакаемае выкананне за 9 месяцаў) 832400; жыллёвы фонд: 1750 і 1603. У выніку рэалізацыі мерапрыемстваў па зніжэнні затрат за 8 месяцаў бягучага года яно склала 1203,4 млн рублёў або 2,83 працэнта. Як бачна, усе абаротныя сродкі, у тым ліку і атрыманыя ў выніку эканоміі, укладзены, у асноўным, у мадэрнізацыю жыллёвага фонду.
Васіль ДЗЕРАВЯШКА. (http://zara.by)
Уважаемые жители и гости района!
Приветствуем Вас на сайте нашего предприятия. На страницах сайта вы можете ознакомиться со структурой предприятия и его подразделениями. Получить необходимую информацию о наших услугах и тарифах.
директор В.М.Ивулев